У сувязі з сезонным зніжэннем пасажырапатоку, у мэтах павышэння эфектыўнасці задзейнічання рухомага складу на летні перыяд з 23.06.2020 ў парадак абслугоўвання гарадской маршрутнай сеткі ўносяцца наступныя змены.
- Нязначнае скарачэнне колькасці выкананых рэйсаў на рэгулярных маршрутах №№ 3, 3А, 4, 7, 10, 13, 24, 33.
- Выключэнне заезду ў в. Заполле на маршруце № 8.
- Скарачэнне схем руху аўтобусаў па маршрутах № 34 і № 43 шляхам фарміравання на ДП «Вясёлкавы» замест ДП «Цэнтральная бальніца». Пры гэтым, ад ДП «Цэнтральная бальніца» адпраўлення будуць праводзіцца: па працоўных днях – у 06:16 (№ 34 з заездам на Амкадор), 07:16 і 20:07 (№ 43); па выхадных днях– 06:04 (№ 34), 20:07 (№ 43).
- Адмена рэйсаў на маршруце № 44, адпраўленнем ад ААТ «Палессе» ў 11:30, 12:02, 12:27, 12:54, 13:25, 13:50, 14:28, 15:18, 16:08.
Новыя раскладу руху аўтобусаў па вышэйпералічаных маршрутах будуць размешчаны на прыпыначных пунктах і на сайце прадпрыемства http://pinskap.by 22.06.2020.