Гарадскія перавозкі.
У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама № 167 ад 01.04.2022 г. ўстаноўлена наступная кошт адной паездкі:
- гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем перавозак пасажыраў аўтобусамі на экспрэсных маршрутах) – 0,80 беларускага рубля за адну паездку;
- гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кілаграмаў на экспрэсных маршрутах у рэгулярных зносінах (№ 10Э, № 36Э) – 0,90 беларускага рубля за адну паездку.
Пры продажы кіроўцамі білетаў на адну паездку тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў (за выключэннем перавозак пасажыраў аўтобусамі на экспрэсных маршрутах) павялічваецца на 0,05 беларускага рубля.
Кошт месячнага праязнога білета шматразовага карыстання на гарадскія перавозкі пасажыраў на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах складае:
- у г. Пінску 35,05 бел. рубля;
- у г. Іванава 30,60 бел. рубля.
Кошт дэкаднага праязнога білета:
- у г. Пінску 12,32 бел. рубля;
- у г. Іванава 10,72 бел. рубля.
Кошт уцененного бланка месячнага праязнога білета (на дзве дэкады з 11-га па апошняе чысло месяца):
- у г. Пінску 24,01 бел. рубля;
- у г. Іванава 20,89 бел. рубля.
Прыгарадныя перавозкі.
Тарыф за адзін кіламетр праезду ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў (руб.) складае:
- на звычайных маршрутах – 0,10 бел. рубля;
- на хуткасных маршрутах – 0,12 бел. рубля;
- на экспрэсных маршрутах – 0,13 бел. рубля.
Тарыф за адзін кіламетр правозу багажу і (ці) ручной паклажы ў аўтобусах рэгулярных прыгарадных маршрутаў составляет:
- за кожнае маламернае месца багажу і (ці) ручной паклажы – у памеры 0,02 бел. рубля;
- за кожнае среднемерное месца багажу і (ці) ручной паклажы – у памеры 0,03 бел. рубля;
- за кожнае буйнамернае месца багажу і (ці) ручной паклажы – у памеры 0,05 бел. рубля.
Міжгароднія перавозкі.
Тарыф за адзін кіламетр праезду пасажыра ў аўтобусах міжгародніх маршрутаў, якія фармуюцца на аўтавакзале «Пінск» і аўтастанцыі «Іванава» можна ўдакладніць па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 114.
Тарыф за адзін кіламетр правозу багажу і (ці) ручной паклажы ў аўтобусах ўсіх рэгулярных міжгародніх маршрутаў складае:
- за кожнае маламернае месца багажу – у памеры 0,02 бел. рубля;
- за кожнае среднемерное месца багажу – у памеры 0,03 бел. рубля;
- за кожнае буйнамернае месца багажу – у памеры 0,05 бел. рубля.
Міжнародныя перавозкі.
Кошт праезду ў аўтобусах міжнародных маршрутаў можна ўдакладніць па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 114, +375 44 7000099.
Кошт праезду пасажыра (правозу багажу) разлічваецца памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкі (правозу багажу) і акругляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Набыць квіткі магчыма праз сетку Інтэрнэт (www.ticketbus.by).
Інфармацыю аб кошце білетаў і раскладзе руху аўтобусаў у прыгарадным, міжгароднім і міжнародным паведамленні Вы можаце атрымаць па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 114 (рэжым працы з 07:00 да 16:30, абед з 13:00 да 13:30) і на сайце www.ticketbus.by