departure_board Городские маршруты
г. Пинск, ул. Брестская 111
Режим работы:
с 8.00 - 13.00 14.00 - 17.00 Пн-Пт

У парадак абслугоўвання маршруту Пінск-Новы Двор ўносяцца змены

23 ліпеня 2020, 15:34 Новости Просмотров: 1209

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва, з 24.07.2020 ў парадак абслугоўвання маршруту Пінск-Новы Двор ўносяцца наступныя змены:

  • па працоўных днях на рэйсах, адпраўленнем ад АВ «Пінск» у 05:33, уводзіцца заезд у в. Аснежыцы пры руху ў Пінск з адначасовым змяненнем часу адпраўлення на 05:37;
  • па працоўных днях на рэйсах, адпраўленнем ад АВ «Пінск» у 15:40, уводзіцца заезд у в. Аснежыцы пры руху з Пінска;
  • па выхадных днях час адпраўлення рэйса ў 15:40 змяняецца на 15:50.