departure_board Городские маршруты
г. Пинск, ул. Брестская 111
Режим работы:
с 8.00 - 13.00 14.00 - 17.00 Пн-Пт

Адмена даведак школьнікаў з 1 ліпеня.

30 чэрвеня 2020, 08:37 Новости Просмотров: 1735

Нагадваем, што ў адпаведнасці з палажэннямі дзеючага заканадаўства (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 202 ад 16.02.2011 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў», рашэнне Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 06.03.2018 № 7 «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў», рашэнне Пінскага раённага Савета дэпутатаў № 2-05 ад 04.05.2018 «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў», рашэнне Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў № 32 ад 27.12.20218 «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў») школьнікі маюць права бясплатнага праезду выключна ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Такім чынам, у перыяд з 01.07.2020 па 31.08.2020 права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце школьнікам прадастаўляцца не будзе, незалежна ад наяўнасці даведкі і ўказанага ў ёй тэрміну дзеяння.